BE RU EN

У Гомелі пацыентам з падазрэннем на COVID-19 адмаўляюцца рабіць тэсты

  • 3.07.2020, 17:54

У мясцовай інфекцыйнай лякарні людзі ляжаць у калідорах.

У Гомелі пацыентам з падазрэннем на Covid-19 адмаўляюцца рабіць тэсты. КТ - толькі праз восем дзён, па запісе, паведамляе Telegram-канал «Баста!».

«Сітуацыя што да каранавіруса сумная ва ўсіх абласцях краіны, - пішуць з Гомеля. - У мяне ёсць сваячка з падазрэннем на заражэнне, ёй за 50 гадоў. Адмовіліся рабіць тэст на Covid-19, сказалі, што іх няма. КТ можна зрабіць толькі па запісу - праз восем дзён, 11 ліпеня.

Знаёмая дзяўчына працуе ў гомельскай інфекцыйнай лякарні. Там людзі рэальна ў калідорах ужо ляжаць. Па шэсць чалавек на дзень у пакетах вязуць».

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Апошнія навіны