BE RU EN

Эканаміст расказаў, як будзе расці даляр на наступным тыдні

  • 3.07.2020, 14:18

На вонкавых рынках за апошнія дні былі дзве тэндэнцыі.

Беларускі рубель у пачатку ліпеня знізіўся да амерыканскай і еўрапейскай валют. Ці прадоўжаць даражэць даляр і еўра на наступным тыдні, пасля доўгіх выходных у Беларусі? Старэйшы аналітык кампаніі «Альпары Еўразія» Вадзім Іёсуб распавёў пра гэта ў каментары Myfin.by.

- На вонкавых рынках за гэты кароткі тыдзень былі дзве тэндэнцыі. Першая - гэта рост еўра да даляра - з 1,1220 да 1,1280, ці на 0,5%.

Іншай, больш моцнай, тэндэнцыяй было зніжэнне расейскага рубля. Даляр падаражэў да расейскага рубля з 69,1 да 70,5, або на 1,9%.

Еўра падаражэў з 77,6 да 79,5 расейскага рубля, або на 2,5%.

У выніку такога руху даляр і еўра да беларускага рубля падаражэлі, расейскі рубель знізіўся. Даляр вырас на 1,57%, еўра падаражэў на 2,09%, а расейскі рубель знізіўся на 0,37%.

На гэты раз рост даляра і еўра пераважыў зніжэнне расейскага рубля. Валютны кошык вырас на 0,7%. Гэта другі тыдзень запар, калі беларускі рубель абясцэньваецца да валютнага кошыка.

На наступным тыдні можа прадоўжыцца тэндэнцыя зніжэння расейскага рубля да замежных валют.

У гэтым выпадку ў нас даляр можа падаражэць да 2,46 беларускага рубля.

Еўра можа вырасці да 2,79 беларускага рубля.

А расейскі рубель можа знізіцца да 3,42 беларускага рубля за 100 расейскіх.

Меркаванні экспэртаў банкаў, інвестыцыйных і фінансавых кампаній, прадстаўленыя ў гэтай рубрыцы, могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі і не з'яўляюцца афертай або рэкамендацыяй да куплі або продажу якіх-небудзь актываў або валют.

Апошнія навіны