BE RU EN

Як сёння ўвечары БТ выкручвацца будзе?

  • 3.07.2020, 11:52

Лукашэнкаўскае свята зазнала крах.

Нягледзячы на ўсе намаганні, трохпрацэнтнаму недалугу атрымалася сагнаць на афіцыйныя мерапрыемствы да 3 ліпеня ў Менску толькі пару тысяч чалавек, піша Telegram-канал «Баста!».

У райцэнтрах і невялікіх гарадах - карціна яшчэ больш сумная. Напрыклад, у Лепелі і Смілавічах на канцэрты і мітынгі, арганізаваныя ўладамі прыйшлі пару дзесяткаў чалавек.

«Для невялікага горада гэта заўсёды свята - выйсці з дому і павесяліцца. Сёння бачу, што весялосці няма. І людзей вакол вельмі мала. Звычайна ў такое свята машын», - піша чытач з Лепеля.

Цікава, як сёння ўвечары БТ выкручвацца будзе.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Апошнія навіны