BE RU EN

Ад каранавірусу памёр працаўнік заводу «Энэргамер» у Фаніпалі

  • 3.07.2020, 10:32

Яшчэ некалькі супрацоўнікаў маюць дадатны тэст на COVID-19.

Пра выбух каранавірусу на заводзе «Энэргамер» у Фаніпалі Charter97.org паведаміў работнік прадпрыемства.

"На заводзе вымяральных прылад "Энэргамер" у мястэчку Фаніпалі ёсць пацверджаныя выпадкі каранавірусу, - піша ён. - Некалькі дзён таму ад яго памёр адзін з супрацоўнікаў. Паводле афіцыйнай версіі, адарваўся тромб, але ён меў дадатны тэст на Covid-19.

58 гадоў ён меў... Але ён не выглядаў хворым. Вельмі жвавы і пазітыўны мужчына ў поўні гадоў. А цяпер мы збіраем грошы на ягонае пахаванне.

Астатніх супрацоўнікаў, якія з ім кантактаваў, на тэсты не выклікаюць, карантыну няма. Усе ходзяць на працу.

Яшчэ два чалавекі маюць лісткі непрацаздольнасці".

Апошнія навіны