BE RU EN

Канцэрн Boeing спыніць у 2022 годзе вытворчасць легендарнай мадэлі 747

  • 29.07.2020, 19:13

Boeing 747 доўгія гады заставаўся самым ёмістым самалётам у свеце.

Вытворчасць легендарнага самалёта Jumbo Jet 747 будзе спыненая ў 2022 годзе. Пра гэта ў сераду, 29 ліпеня, паведаміў амерыканскі авіяканцэрн Boeing. Эксплуатацыя авіялайнера з характэрным "гарбом" на фюзеляжы пачалася ў 1970 годзе і ён доўгія гады заставаўся самым ёмістым самалётам у свеце: у машыне было больш за 600 пасажырскіх крэслаў, паведамляе DW.

Аднак, у апошнія гады для многіх авіякампаніі становіцца нерэнтабэльным выкарыстанне самалётаў-гігантаў з-за павышанага расходу паліва. У заяве Boeing адзначаецца, што авіявытворца вымушаны арыентавацца на значны спад у пасажырскіх перавозках, выкліканы пандэміяй каранавіруса і яе доўгачасовае ўздзеянне на авіяцыйную галіну.

Апошні Boeing 747 кампаніі Qantas "намаляваў" у небе кенгуру

У сераду, 22 ліпеня, свой развітальны рэйс здзейсніў апошні Boeing 747 аўстралійскай кампаніі Qantas. Машына з бартавым нумарам VH-OEJ вылецела з Сіднэя рэйсам QF7474 ў Лос-Анджэлес. Над Тасманавым морам самалёт "намаляваў" у небе кенгуру - на знак павагі да аднаго з сімвалаў Аўстраліі і афіцыйнай эмблемы Qantas.

Апошнія навіны