BE RU EN

Група «Альфа» павінна неадкладна арыштаваць Лукашэнку

  • Зміцер Бандарэнка
  • 29.07.2020, 17:42

Ён з'яўляецца галоўнай пагрозай нацыянальнай бяспецы.

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка пракаментаваў для сайта Сharter97.org інфармацыю дзяржаўных СМІ аб затрыманні ў Беларусі баевікоў ПВК «Вагнера».

- Неабходна адзначыць, што ПВК «Вагнера» з'яўляецца адным з структурных падраздзяленняў спецназа Галоўнай выведвальнай управы Генштаба Узброеных сіл Расейскай Федэрацыі. Калі гэта праўда, як сцвярджаюць беларускія ўлады, і вялікая група ўзброеных людзей патрапіла на тэрыторыю Беларусі, то трэба ўдакладніць, якім чынам гэтыя дыверсанты апынуліся ў нашай краіне.

Калі яны былі дэсантаваныя, то трэба неадкладна арыштаваць кіраўніцтва СПА Беларусі, бо яны прамігалі гэты момант. Калі ж гэтыя людзі заехалі праз адкрытую мяжу паміж Беларуссю і Расейскай Федэрацыяй, то група «Альфа» павінна неадкладна арыштаваць дыктатара Лукашэнку. Мы выдатна ведаем, што менавіта ён калісьці выкопваў памежныя слупы на мяжы паміж Беларуссю і Расеяй. Нацыянальна-дэмакратычныя сілы неаднаразова яго папярэджвалі, што Расейская Федэрацыя, якая вельмі часта знаходзіцца ў стане вайны, з'яўляецца пагрозай і з гэтай краінай, як мінімум, павінна быць паўнавартасная мяжа. Людзі, напэўна, павінны ездзіць свабодна і без віз, але паўнавартасная мяжа павінна існаваць.

Лукашэнка, які трымае адкрытай мяжу з Расейскай Федэрацыяй, цалкам вінаваты ў тым, што гэтыя групы дыверсантаў уваходзяць на тэрыторыю нашай краіны. Хацелася б адзначыць, што мы чакаем рэакцыю беларускіх уладаў, бо наяўнасць гэтых людзей у Беларусі можна расцэньваць як акт міжнароднай агрэсіі супраць нашай краіны. Тут трэба або абвяшчаць вайну Расеі, ці разрываць дыпламатычныя стасункі. Таму назіраем за сітуацыяй. Як заўсёды гэтыя «пацукі» і «прарывы мяжы» з'яўляюцца, калі Лукашэнку трэба пераключыць увагу ад масавай фальсіфікацыі выбараў у нашай краіне.

Апошнія навіны