BE RU EN

Хворы на галаву Таракан спрабуе прымазацца да «Хартыі-97%»

  • 28.07.2020, 19:18

Жыхар Драздоў канчаткова звар'яцеў.

Як вядома, рэйтынг Лукашэнкі неймаверна нізкі і не перавышае 3%. Беларусы ненавідзяць і пагарджаюць дыктатарам. Уся краіна пакрытая графіці «Саша 3%» і «Я/Мы97%».

На час выбараў наш сайт, які з'яўляецца адным з лідараў беларускага інтэрнэта, ператварыўся ў «Хартыю-97%». Саша Таракан наважыў дзікім спосабам прымазацца да большасці беларусаў і нашага сайту.

Пра гэта паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА.

«Я прыношу прабачэнні за свой голас. Апошнім часам даводзіцца вельмі шмат казаць. Але, самае дзіўнае, вы сёння сустракаецеся з чалавекам, які на нагах умудрыўся перанесці каранавірус. Такі ўчора дыягназ лекары паставілі. Бессімптомна», - сказаў дыктатар.

«Як я і казаў, 97% насельніцтва ў нас пераносяць гэтую заразу бессімптомна. Дзякуй богу, што мне ўдалося патрапіць у гэтую кагорту бессімптомных, - дадаў Лукашэнка. - Нарэшце і я трапіў у залаты фонд Беларусі, перанёсшы гэты вірус».

Апошнія навіны