BE RU EN

Ілан Маск ездзіць на працу на аўтапілоце

  • 27.07.2020, 18:19

Кіраўнік Tesla распавёў пра гэта на сустрэчы з інвестарамі.

Ілан Маск ужо сам карыстаецца аўтапілотам падчас паездак на працу, - пра гэта кіраўнік Tesla заявіў у час размовы з інвестарамі, паведамляе insideevs.ru.

Не так даўно Ілан Маск назваў чарговы перыяд з'яўлення паўнавартаснага аўтапілота Tesla: да канца 2020 года. Падчас размовы з інвестарамі пасля публікацыі фінансавых вынікаў кампаніі за другі квартал гэтага года Маск патлумачыў, чым падмацаваная ягоная ўпэўненасць: «Я асабіста тэставаў апошнюю версію аўтапілота і магу сказаць, што гэтая сістэма лепшая, чым большасць людзей сабе ўяўляе, шыкоўная! Я магу даехаць ад дому да працы, амаль без умяшання ў працу аўтапілота. Пры гэтым я трапляю ў розныя складаныя сітуацыі на дарозе, напрыклад, аб'язджаю рамонт. Вось чаму я так упэўнены ў тым, што паўнавартасны аўтапілот запрацуе да канца гэтага года. Я фактычна ўжо ім карыстаюся».

Аднак пытанне ў тым, што менавіта Маск называе «паўнавартасным аўтапілотам».

Згодна з агульнапрынятай класіфікацыяй Таварыства аўтамабільных інжынераў, існуе пяць узроўняў аўтаномнасці. Цяпер серыйна вырабляюцца аўтапілоты трэцяга ўзроўню, яны ў тым ліку стаяць на Tesla. А вось тое, што апісаў Маск, падобна на аўтапілот чацвёртага ўзроўню: калі аўтамабіль здольны рухацца самастойна, але пад кантролем кіроўцы, гатовага ў складаных сітуацыях узяць кіраванне на сябе.

Існуе яшчэ і пяты клас аўтапілотаў, калі ў салоне можа наогул не быць органаў кіравання. Маецца на ўвазе, што ў такім выпадку кампутар можа справіцца з усякай сітуацыяй, з якой спраўляецца чалавек: ездзіць у галалёд і снегапад, калі не відаць разметкі, аб'язджаць яміны на разбітых дарогах, быць гатовым да раптоўнага прызямлення самалёта на шашы або выезду танка з лесу і іншых невідавочных падзей.

Але, мяркуючы з усяго, тое, што Маск называе цалкам аўтаномным аўтамабілем, належыць хутчэй да чацвёртага, чым да пятага ўзроўню аўтапілотаў.

Апошнія навіны