BE RU EN

Легенда сусветнага футбола заразіўся каранавірусам

  • 25.07.2020, 16:50

У легендарнага гішпанскага футбаліста станоўчы тэст на COVID-19.

Пра гэта ў Twitter паведаміў катарскі клуб «Аль-Сад», які цяпер трэніруе экс-паўабаронца Барселоны Хаві Эрнандэс, піша «Новое время».

«Сёння я не змагу далучыцца да каманды ў момант аднаўлення сезона. Мяне заменіць Давід Пратс.

Некалькі дзён таму я здаў станоўчы тэст на каранавірус. На шчасце, я добра сябе адчуваю, але мне давядзецца знаходзіцца ў ізаляцыі, пакуль я не пазбаўлюся ад віруса. Калі мне дазволяць, я з радасцю вярнуся да сваіх абавязкаў», - сказана ў заяве 40-гадовага трэнера.

Апошнія навіны