BE RU EN

Святлана Ціханоўская звярнулася да беларускіх вайскоўцаў

  • 25.07.2020, 12:48

Мы – адзін народ.

Святлана Ціханоўская на пікеце ў Оршы звярнулася да беларускіх вайскоўцаў:

– Я таксама звяртаюся да вайскоўцаў, таму што яны – такія самыя людзі, як і мы. Я не думаю, што яны хацелі станавіцца афіцэрамі, каб выконваць злачынныя загады. Не думаю, што яны хочуць выходзіць і біць звычайных беларусаў, таму што сярод беларусаў іхнія маці, бацькі, жонкі, дзеці, браты і сёстры. Я ўпэўненая, што ім не хочацца гэтага рабіць. Ім не хочацца ісці супраць свайго ж народа.

Я звяртаюся да вайскоўцаў таксама. Не рабіце гэтага. Вы беларусы і мы беларусы. Не трэба сутыкаць нас ілбамі. Мы – адна сям'я. Мы – адзін народ. Калі ласка, не варта гэтага рабіць. Падумайце, гэта ўсё застанецца на вашым сумленні.

Апошнія навіны