BE RU EN

Ілан Маск паказаў тунэль для звышхуткасных паездак

  • 23.07.2020, 18:06

Ездзіць па ім можна будзе ў аўтамабілях Tesla.

Кіраўнік SpaceX і Tesla Ілан Маск апублікаваў эскіз падземнага тунэлю для транспартнай сістэмы Loop у Лас-Вегасе. «Неўзабаве будзе», - паабяцаў прадпрымальнік.

Boring Company, якая належыць Маску, пачала капаць тунэль у лістападзе 2019 года - гэта яе першы праект для грамадскага выкарыстання, паказвае Futurism.

З 2018 году ідэя Loop трансфармавалася: тады планавалася саджаць пасажыраў у спецыяльныя капсулы, якія ехалі б па рэйках пад зямлёй, - цяпер жа прапануецца выкарыстоўваць для паездкі Tesla, мяркуе выданне.

ІЛАН МАСК У TWITTER

У траўні рыццё тунэлю было скончанае - кампанія плануе адкрыць аб'ект у студзені 2021, адзначала The Verge. Падземныя тунэлі прызначаныя для кароткіх і хуткіх паездак.

Тэставы тунэль кампанія пабудавала ў 2018 годзе, ён злучае штаб-кватэру SpaceX і прыгарад Лос-Анджэлеса. Па тунэлі могуць перамяшчацца аўтамабілі, раварысты і пешаходы. Для аўто выкарыстоўваецца адмысловы механізм, які фіксуе колы і перамяшчае транспарт уздоўж рэек.

Апошнія навіны