Чэмпіён Грузіі па бодыбілдынгу: У беларусаў ёсць вялікі шанец памяняць уладу
- 22.07.2020, 19:06
Улада, якую прапаведуе Лукашэнка, даўно сябе зжыла.
Пра гэта Шота Лабжанідзе заявіў у інтэрв'ю «Трибуне».
- Цяпер ты знаходзішся за межамі Беларусі. А жадання вярнуцца няма?
- Пры цяперашняй уладзе, напэўна, не зраблю гэтага.
- Ты верыш, што яна зменіцца?
- Думаю, ёсць на гэта вялікі шанец. Тая ўлада, якую прапаведуе Лукашэнка, даўно сябе зжыла. Людзі не могуць пастаянна жыць у страху, прыгнёце, пад ціскам.
- Нядаўна Святлана Ціханоўская праводзіла сустрэчу з выбарцамі ў Менску, у парку Дружбы народаў сабралася блізу 10 тысяч чалавек.
- Думаю, гэта каласальная колькасць людзей. І тое, што сабралася ў разы больш людзей, чым прыходзіць на сустрэчы з Лукашэнкам, кажа пра вельмі многае. Ды і відавочна, што на пікеты ў падтрымку Лукашэнкі людзей гоняць з-пад палкі. Таму ў рэйтынг Лукашэнкі ў тры працэнты я таксама веру.