BE RU EN

Беларусы ядуць удвая больш сала, чым украінцы

  • 2.07.2020, 21:46

Стала вядома, колькі сала за год з'ядае сярэднестатыстычны беларус.

Сярэднестатыстычны ўкраінец за год з'ядае блізу 15 кілаграмаў сала, у той час як жыхар Еўразвязу - блізу 45, Беларусі - 38, Расіі - 30, паведамляе naviny.by.

Такія звесткі Асацыяцыі мясной галіны ў чацвер, 2 ліпеня, агучылі ў эфіры 1 + 1.

Скарачэнне спажыванне сала ва Украіне прывяло таксама да скарачэння галіны. Адзначаецца, што цяпер ва Украіне трымаюць усяго блізу 5 мільёнаў свіней, а яшчэ пяць гадоў таму гэтая лічба набліжалася да 8 мільёнаў.

Экспэрты запэўніваюць, што па самых аптымістычных прагнозах такая тэндэнцыя захаваецца ў найбліжэйшыя 10 гадоў.

Апошнія навіны