BE RU EN

Анархісты ў Менску правялі пікет супраць клана Лукашэнкі

  • 2.07.2020, 19:06

Яны выйшлі з банэрам «Самаарганізацыя замест дыктатуры».

Анархісты выйшлі з банэрам «Самаарганізацыя замест дыктатуры» да ст. метро Кунцаўшчына і заклікалі змагацца з дыктатарскім рэжымам клана Лукашэнкі.

«Улада фабрыкуе справы супраць блогераў, уладальнікаў буйных каналаў у сацыяльных сетках і простых пратэстоўцаў. Як і чакалася, ніякіх выбараў не будзе. Ды і навошта нам выбары? Беларусы паказалі, што мы здольныя самі вырашаць свае праблемы без лідараў. Гэта паказала і пандэмія, і праблемы з пітной вадой у Менску. Таму важна станавіцца арганізатарам кожнаму з нас. Самаарганізацыя і салідарнасць - моцная сіла, якую можна выкарыстоўваць і ў невялікіх калектывах. Знаёмцеся адзін з адным на пратэстах, не давайце затрымліваць людзей, што стаяць побач, праводзіце ўласныя акцыі і публікуйце справаздачы ў сеткі», - гаворыцца ў паведамленні анархістаў.

Апошнія навіны