BE RU EN

Улады правялі трэці ператрус у доме Віктара Бабарыкі

  • 2.07.2020, 15:55

Што яны там шукалі?

«Зноў ідзе ператрус на Вячы. Чаму? Таму што сёння чацвер. Іншых варыянтаў у мяне пакуль няма», - напісала ў сваім «Фэйсбуку» Аляксандра Зверава, сяброўка Эдуарда Бабарыкі, піша gazetaby.com.

Папярэдні ператрус, як раней паведамлялася, праходзіў у гэтым доме 25 чэрвеня.

Да гэтага ператрус у асабняку супрацоўнікі ДФР праводзілі 18 чэрвеня. У той дзень Віктар Бабарыка і ягоны сын былі затрыманыя і змешчаныя ў СІЗА КДБ.

Асабняк у вёсцы Мачанах каля вадасховішча Вяча зарэгістраваны на Эдуарда Бабарыку. Ягоны бацька, прэтэндэнт у прэзідэнты Віктар Бабарыка пры рэгістрацыі ініцыятыўнай групы паведаміў, што жыве ў гэтым доме.

Апошнія навіны