BE RU EN

«Ёсць яшчэ адна рэч, якую трэба зрабіць усім без выключэння»

  • 2.07.2020, 16:46

Можна паскорыць працэс змены ўлады.

Добрая парада ад чытача Telegram-канала "Баста!".

"Хтосьці выходзіць на вуліцы, хтосьці ўключае музыку па вечарах, хтосьці ўдзельнічае ў велапрабегу, - піша ён. - Гэта ўсё вельмі выдатна і важна, падтрымліваю, як магу. Але ёсць яшчэ адна рэч, якую трэба зрабіць усім без выключэння.

Проста цяпер, без прамаруджвання.

Схадзіць у свой банк і зняць уклады.

Саша ўжо праеў свае рэзервы, усе ўжо бачылі, што друкаваны станок працуе, шмат хто пісаў пра новыя купюры. Цяпер гэты недарэка возьмецца за ўклады грамадзян - іншых магчымасцяў дацягнуць да жніўня ў яго няма. Заробкі плаціць няма чым.

Пра наступствы ён не думае, і гэта правільна. Наступствы нам расхлёбваць пасля змены ўлады. Але каб паскорыць гэты працэс - забярыце ў яго свае грошы!"

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Апошнія навіны