BE RU EN

«У гэтым годзе мы павінны вымесці таракана з-пад ліштвы»

  • 2.07.2020, 12:59

Трэба зрабіць усё, каб ачысціць краіну ад гэтай заразы.

Яшчэ адзін ліст ад чытача апублікаваў тэлеграм-канал «Баста!».

«Калі ў гэтым годзе мы не вымецем таракана з-пад ліштвы, то ён давядзе краіну і народ да поўнага знішчэння, - кажа ён. - Каб зразумець гэта, трэба проста азірнуцца навокал.

У нас ужо вельмі сур'ёзныя праблемы, ніхто з нас сёння не можа сказаць, што знаходзіцца ў бяспецы. Мы нават не можам застрахаваць сябе ад гэтага, бо банкам давяраць нельга, рублю дык і пагатоў. А цяпер яшчэ нас труцяць вадой і смярдзючымі заводамі па ўсёй краіне, забіваюць, спрыяючы распаўсюджванню эпідэміі, пагражаюць запускам атамнай бомбы пад бокам.

Навошта ён гэта робіць? Хвароба? Паніка? Нізкая і подлая помста народу, які ад яго адвярнуўся? Адказ мы не даведаемся хутчэй за ўсё ніколі, але я дакладна магу сказаць, што мы павінны зрабіць усё, каб ачысціць краіну ад гэтай заразы».

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Апошнія навіны