BE RU EN

«Грошай у Сашы, відавочна, наогул не засталося»

  • 2.07.2020, 12:33

Як улады спрабуюць вырваць капейку ў медыкаў.

Работнікам Менскага гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансера знізяць заробак за чэрвень. Некалькі дзён таму ім сказалі пра загад галоўнага лекара, падпісаны прамінулай датай, у якім пералічаныя паказчыкі "для памяншэння сумы надбаўкі за высокія дасягненні ў працы і надбаўкі за складанасць і напружанасць працы", піша Telegram-канал "Баста!".

Цікава, што ў спісе ёсць пункт, згодна з якім заробак могуць знізіць за "скаргі ў вышэйшыя інстанцыі".

"Грошай у Сашы, відавочна, наогул не засталося. Вось і трасе ўсюды, дзе можна", - піша чытач.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Апошнія навіны