BE RU EN

З Менска ў Варшаву зноў будуць штодня ездзіць аўтобусы

  • 2.07.2020, 11:13

Раней іх скасавалі праз COVID-19.

З 10 ліпеня «Мінсктранс» аднаўляе аўтобусныя рэйсы з Менска ў Варшаву, якія былі часова скасаваныя праз каранавірус, паведамляе прадпрыемства, піша The Village Беларусь.

Аўтобусы Менск-Варшава будуць адпраўляцца з беларускай сталiцы штодня а першай гадзіне ночы. Таму з Варшавы яны будуць адпраўляцца а 23 гадзіне.

Аўтобусныя рэйсы з Менска ў Польшчу таксама аднавіў Ecolines. Аднак вонкавыя межы краіны для беларусаў пакуль што застаюцца закрытымі.

Апошнія навіны