BE RU EN

У ЗША зафіксаваны новы антырэкорд паводле колькасці заражаных каранавірусам за дзень

  • 2.07.2020, 10:41

Рост колькасці заражэнняў зафіксаваны больш як у 30 штатах.

У ЗША за апошні дзень было зарэгістравана 50 203 новых выпадкаў заражэння каранавірусам новага тыпу COVID-19. Пра гэта піша «Новы час» са спасылкай на CNN.

Гэты паказчык з'яўляецца рэкордным з моманту пачатку эпідэміі ў сакавіку 2020 года.

Рост колькасці заражэнняў зафіксаваны больш як у 30 штатах.

Са звестак Універсітэта Джона Гопкінса, усяго ў краіне было зарэгістравана больш за 2 млн 685 тысяч выпадкаў захворвання каранавірусам. Больш за 128 тысяч чалавек загінулі.

Ва ўсім свеце хваробу дыягнаставалі ў больш як 10,6 мільёнаў людзей. Колькасць памерлых перавышае 515 тысяч.

Апошнія навіны