BE RU EN

Навукоўцы патлумачылі, чым карысная шклянка вады нашча

  • 16.07.2020, 18:07

Спецыялісты правялі даследаванне на базе аднаго з універсітэтаў Нямеччыны.

Нямецкія навукоўцы давялі, што ўжыванне шклянкі звычайнай вады нашча карыснае для арганізма. Выявілася, такая звычка сапраўды паскарае метабалізм і спрыяе схудненню.

Спецыялісты правялі даследаванне на базе аднаго з універсітэтаў Нямеччыны: яны назіралі за добраахвотнікамі (мужчынамі і жанчынамі), якія штораніцы выпівалі шклянку чыстай бутыляванай вады на пусты страўнік.

У выніку было ўстаноўлена, што ва ўдзельнікаў значна палепшыўся абмен рэчываў - ён паскорыўся на 20 адсоткаў, піша выданне The Times Hub. Са слоў навукоўцаў, гэта сведчыць аб тым, што выпітая раніцай простая вада можа стаць добрай прафілактыкай атлусцення.

Апошнія навіны