Годзе гэта трываць!
- 16.07.2020, 17:47
Лісты і каментары шчаслівых беларусаў павінны пачынацца зусім з іншых слоў.
Telegram-канал "Баста!" публікуе аповед чытача, які прапануе беларусам памяняць жыццё ў краіне ўжо гэтым летам.
"Добры дзень! - піша чытач Telegram-канала. - Сіл трываць такое жыццё больш няма. З такіх слоў пачынаюцца практычна ўсе допісы беларусаў у інтэрнэце.
Задумайцеся пра тое, што такімі ж словамі пачынаюцца апошнія лісты людзей, хто пазней скончыў жыццё самагубствам.
Да чаго такая ўлада? Да чаго такое кіраванне? Мы жывем і працуем, каб проста выжыць да наступнага заробку. Не жыць. Выжыць.
Годзе гэта трываць. Лісты і каментары шчаслівых беларусаў павінны пачынацца зусім з іншых слоў".
Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..