BE RU EN

Дзярждэп ЗША запатрабаваў роўных варункаў для ўсіх удзельнікаў выбарчай кампаніі ў Беларусі

  • 16.07.2020, 15:21

З заявай выступіла прэс-сакратарка Дзярждэпартамента Морган Артагус.

ЗША занепакоеныя паведамленнямі аб масавых пратэстах і затрыманні мірных актывістаў у Беларусі, заявіла прэс-сакратарка Дзярждэпартамента ЗША Морган Артагус. Тэкст заявы апублікавала амбасада ЗША ў Беларусі, паведамляюць naviny.by

«Мы глыбока занепакоеныя паведамленнямі аб масавых пратэстах і затрыманні мірных актывістаў і журналістаў, - сказала Артагус. - Мы ўважаем за надзвычай важнае для ўрада забяспечыць роўныя ўмовы для ўсіх, хто хоча ўзяць удзел у выбарах».

Цэнтрвыбаркам 14 ліпеня адмовіў у рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты Віктару Бабарыку і Валерыю Цапкалу, якія ўважаліся за асноўных апанентаў Аляксандра Лукашэнкі. Вечарам у Менску і іншых гарадах Беларусі прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць пастановы ЦВК.

Галоўны апанент дыктатара Лукашэнкі на гэтых выбарах быў затрыманы раніцай 18 чэрвеня, калі разам з сынам Эдуардам Бабарыкам накіроўваўся ў ЦВК здаць сабраныя подпісы. За вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Віктара Бабарыкі падпісаліся амаль паўмільёна беларусаў.

Незалежныя экспэрты і праваабаронцы перакананыя, што крымінальны пераслед Віктара Бабарыкі - выключна палітычная расправа.

Апошнія навіны