BE RU EN

Фотафакт: Беларусы Канады правялі акцыю салідарнасці

  • 16.07.2020, 22:45

Беларуская дыяспара дзівіць сваёй актыўнасцю сёлета.

Дзмітрый Гагарын, беларус, які жыве ў Канадзе, расказаў «Радыё Рацыя», чаму беларуская дыяспара выходзіць на акцыі салідарнасці.

– Мы, як усе беларусы, якія жывуць за мяжой, сочым, натуральна, за навінамі, якія прыходзяць з нашай Радзімы. Гэта нас вельмі раніць, таму мы хвалюемся і неяк хочам падтрымаць. Таму збіраемся, наколькі гэта магчыма на нашых прасторных канадскіх тэрыторыях, і спрабуем падтрымаць нашых родных і блізкіх, якія засталіся там, у Беларусі.

Апошнія навіны