BE RU EN

NYT: ЗША могуць забараніць сябрам Кампартыі Кітая ўезд у краіну

  • 16.07.2020, 12:38

Са звестмак газеты, план пакуль не дапрацаваны і можа быць адпрэчаны прэзідэнтам.

Адміністрацыя Дональда Трампа разглядае магчымасць маштабнай забароны на ўезд у ЗША чальцоў Кампартыі Кітая ды іх сем'яў, паведаміла газета New York Times, паведамляе «Голас Амерыкі».

Спасылаючыся на неназваных асоб, знаёмых з гэтай прапановай, газета піша, што гэты крок амаль напэўна выкліча захады ў адказ супраць амерыканцаў, якія жадаюць уехаць або застацца ў Кітаі.

Са звестак газеты, прэзідэнцкая Пракламацыя, якая пакуль існуе ў выглядзе праекта, можа таксама дазволіць ураду ЗША адклікаць візы ў чальцоў партыі і іх сем'яў, якія ўжо знаходзяцца ў краіне, што прывядзе да іх высылкі.

Некаторыя прапанаваныя фармулёўкі таксама накіраваныя на абмежаванне паездак чальцоў Народна-вызваленчага войска Кітая і кіраўнікоў дзяржаўных прадпрыемстваў, хоць многія з іх, хутчэй за ўсё, таксама з'яўляюцца сябрамі партыі, паведаміла New York Times.

Дэталі плана, апісаныя чатырма крыніцамі, знаёмымі з дыскусіямі, пакуль канчаткова не дапрацаваныя, і прэзідэнт Трамп можа ў выніку адпрэчыць яго, дапусціла газета

Апошнія навіны