BE RU EN

Малады мянчук: Саша, ідзі ў калгас

  • 16.07.2020, 8:19

Яркае выступленне на акцыі пратэсту ў сталіцы.

14 і 15 ліпеня беларусы выйшлі на акцыі пратэсту, патрабуючы зарэгістраваць альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты.

У Менску, падчас вулічнай акцыі ў аўторак, 14 ліпеня, маладзён заклікаў Лукашэнку заняцца тым, што ў яго атрымліваецца рабіць лепш за ўсё - працаваць у калгасе.

Пра гэта ён распавёў падчас стрыму "Радыё Свабода".

Жыхар Менска звярнуўся да Лукашэнкі і прапанаваў яму пайсці працаваць у калгас, а кіраванне краінай даручыць камусьці больш кампетэнтнаму.

«Саша, пачні займацца чымсьці карысным! Ідзі ў калгас і хлопцаў сваіх забяры», - заявіў маладзён.

Апошнія навіны