BE RU EN

Міністэрства аховы здароўя Беларусі скасавала двухтыднёвы карантын для тых, хто прыехаў з РФ

  • 15.07.2020, 21:07

Міністэрства не тлумачыць, чаму была прынятая пастанова скасаваць карантын.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі выключыла Расею са спісу краін, дзе рэгіструюцца выпадкі каранавіруснай інфекцыі.

«Асобы, якія прыбылі з Расеі, не абавязаныя знаходзіцца ў самаізаляцыі на працягу 14 каляндарных дзён з дня прыбыцця ў Беларусь», - адзначаецца ў заяве Міністэрства аховы здароўя.

Міністэрства не тлумачыць, чаму была прынятая пастанова скасаваць карантын для наведвальнікаў, якія прыязджаюць з РФ.

Расея займае 4-е месца ў свеце па колькасці афіцыйна зарэгістраваных выпадках заражэння каранавірусам. Паводле стана на 15 ліпеня зарэгістравана 745 197 выпадкаў заражэння COVID-19, 11 753 чалавекі памерлі.

14 ліпеня паводле вынікаў візіту ў Маскву прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка заявіў, што авіяцыйныя і чыгуначныя спалучэнні паміж Беларуссю і Расеяй, якія былі перапыненыя ў сакавіку ў сувязі з пандэміяй, будуць адноўленыя найбліжэйшым часам.

Апошнія навіны