BE RU EN

Каралева Брытаніі пасвяціць у рыцары ветэрана, які дапамагаў медыкам

  • 15.07.2020, 16:59

Ён сабраў 33 мільёны фунтаў для Нацыянальнай службы здароўя.

Каралева Вялікай Брытаніі ў пятніцу пасвяціць у рыцары адстаўнога капітана Тома Мура, які сабраў 33 мільёны фунтаў стэрлінгаў ($40 млн) для Нацыянальнай службы здароўя (NHS).

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Reuters.

Капітан Мур хадзіў па 25-метровым двары сваёй сям'і ў Бедфордшыры і спачатку паставіў сабе мэту 100 колаў.

Але потым ён пакляўся прадаўжаць датуль, пакуль будуць паступаць ахвяраванні. Задача прайсці 100 колаў палягала ў тым, каб адзначыць яго будучае 100-годдзе 30 красавіка. Нарэшце Мур сабраў найбольшую суму сродкаў, якую чалавеку атрымоўвалася сабраць праз платформу JustGiving.

Ветэрана Другой сусветнай вайны планавалі пасвяціць у рыцары яшчэ ў красавіку, але цырымонію адклалі праз каранавірус.

Букінгемскі палац заявіў, што цырымонія адбудзецца ў пятніцу ў Віндзарскім замку, дзе 94-гадовая каралева Элізабэт II знаходзілася падчас пандэміі COVID-19 са сваім мужам 99-гадовым прынцам Філіпам.

Палац заявіў, што цырымонія адбудзецца прыватна з Мурам у суправаджэнні ягоных сямейнікаў.

«Я спадзяюся, што ў яе не вельмі цяжкі меч», - сказаў Мур, калі было абвешчана пра цырымонію. У палацы сказалі, што каралева будзе выкарыстоўваць меч, які належаў яе бацьку Георгу VI.

Апошнія навіны