Беларусы ў тэлеграм-чатах: Давайце сёння паўторым!
- 15.07.2020, 18:40
Людзі абмяркоўваюць новыя акцыі сёння а 19-й.
Беларусы абмяркоўваюць прадаўжэнне пратэстаў у тэлеграм-чатах. Вось некаторыя з цытатаў:
«Сёння я прачнуўся ў зусім іншай краіне. Не, вядома, змены пачаліся не ўчора, а дзесьці паўгода таму, але менавіта ўчора мы пераадолелі страх настолькі, што ніколі не вернемся назад. Давайце сёння паўторым».
«Мы не хочам жыць у краіне з худымі і абгаджанымі каровамі і тупым тараканам на чале, які нам дыктуе, як жыць, зыходзячы з свайго тупога тараканавага бачання жыцця. Учорашні дзень канчаткова паказаў нам, што мы гэта зробім, таму сёння мы зноў сустрэнемся ў цэнтры і проста будзем шпацыраваць. І ўсё роўна, колькі нас будзе, проста гэта добрая традыцыя – вечарамі шпацыраваць у цэнтры горада. Трэба яе замацоўваць».
Нагадаем, што сёння кандыдат у прэзідэнты Валерый Цапкала заклікаў беларусаў выходзіць на вуліцы.
У інтэрнэце і сацыяльных сетках многія ўдзельнікі ўчорашніх акцый заклікаюць беларусаў выйсці на цэнтральныя вуліцы і плошчы сваіх гарадоў сёння а 19-й.
Сёння – першы дзень дазволенага этапу агітацыі за кандыдатаў у прэзідэнты. Людзі збіраюцца скарыстацца сваім законным правам на легальныя пікеты і выйсці на вуліцы.