Беларусы сталі ў велізарную чаргу каля ЦВК у падтрымку Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы
- 15.07.2020, 13:28
Людзі патрабуюць рэгістрацыі альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты.
Штаб прэтэндэнта ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі заявіў, што падрыхтаваў скаргу на парушэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь «Аб выбарах». Сёння а 17-й прадстаўнікі штаба падаюць скаргу на нерэгістрацыю ў Цэнтральную выбарчую камісію ў Менску.
У штабе Віктара Бабарыкі звярнуліся да ўсіх неабыякавых грамадзянаў з заклікам спампаваць гэтую скаргу на сайце штаба, раздрукаваць і таксама падаць яе ў ЦВК.
Каля будынка ЦВК з боку плошчы Незалежнасці ў Менску стала велізарная чарга з ахвотных падтрымаць альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты, паведамляе «Еўрарадыё».
У скарзе патрабуюць:
– скасаваць пастанову ЦВК і зарэгістраваць Віктара Бабарыку і Валерыя Цапкалу кандыдатамі ў прэзідэнты Беларусі;
– змяніць захад стрымання Віктару і Эдуарду Бабарыкам, Сяргею Ціханоўскаму і іншым палітвязням.