BE RU EN

Брытанія знізіла падаткі для турыстычнага бізнэсу

  • 15.07.2020, 12:20

Змены дзейнічаюць да 2021 года.

Вялікабрытанія да студзеня 2021 года знізіла падатак на дададзеную вартасць для прадпрыемстваў, якія працуюць у "індустрыі гасціннасці" і забаў.

Як піша "Еўрапейская праўда" са спасылкай на ВВС, адпаведныя змены ўваходзяць у дзеянне сёння і будуць дзейнічаць да 12 студзеня 2021 года.

Падатковыя зніжкі закрануць такія сфер як рэстарацыі і бары, гатэлі, музеі, паркі і заапаркі і г.д., каб дапамагчы ім наладзіць справы пасля крызісу, абумоўленага пандэміяй каранавіруса.

ПДВ для гэтых галін будзе зніжаны з 20% да 5%, каб стымуляваць спажыванне і такім чынам абараніць працоўныя месцы ў гэтых кампаніях.

Як вынік, асобныя кампаніі, сярод іх McDonald's і Starbucks, ужо анансавалі зніжэнне коштаў сваёй прадукцыі.

Starbucks заявілі, што зробяць 15% зніжку на каву, а McDonald's рэкамендуюць франшызам зрабіць зніжку на шэраг класічных страў з меню і каву.

Але многія прадпрыемствы, хутчэй за ўсё, не будуць зніжаць кошты і скарыстаюцца падатковымі паслабленнямі, каб наладзіць сваё фінансавае становішча пасля месяцаў карантыну.

Нагадаем, пабы і рэстарацыі ў Англіі змаглі аднавіць працу з 4 ліпеня, а ў Шатландыі - толькі з сённяшняга дня, 15 ліпеня.

Апошнія навіны