BE RU EN

Жыхар Менска: Гэта ўжо бунт вайскоўцаў супраць цябе, Саша!

  • 15.07.2020, 10:27

Мянчук звярнуў увагу на адную дэталь.

Чытач тэлеграм-канала «Баста!» з Менска звяртае ўвагу на яшчэ адну важную асаблівасць пратэстаў, якія прайшлі 14 ліпеня.

«Гляджу на тое, што адбываецца па ўсёй краіне, і разумею, што ўлады капітальна абс..ся чарговым разам, - піша ён. - А на вуліцы пакуль яшчэ не выйшла большасць з тых, хто збіраецца гэта зрабіць у дзень выбараў.

Саша вельмі сур'ёзна спалохаўся, нават Унутраныя войскі прыцягнуў. Але яны проста сабатавалі загады, не бралі ўдзелу ў затрыманнях і, відавочна, не адчувалі ніякага задавальнення ад таго, чым іх прымушалі займацца. На гэта звярнулі ўвагу ўсе, хто быў на вуліцах Менска. Яны не стануць выконваць незаконныя загады, я ўпэўнены. Гэта ўжо бунт, Саша!

Многія супрацоўнікі міліцыі таксама разгубіліся, і калі дэманстранты рабілі мінімальныя спробы прадухіліць незаконныя затрыманні, адыходзілі. Мяне самога адзін раз адбілі ў бандытаў у форме ўжо па дарозе ў іх мікрааўтобус, сам быў сведкам 5-6 такіх выпадкаў.

Хлопцы, мы з вамі малайцы, мы гэта зробім, прыбярэм гэтую тараканаву свалату з яго палацаў, вызвалім краіну! Учора пераканаўся ў гэтым яшчэ раз».

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Апошнія навіны