Мянчук: Мы ўбачылі, у чым нашая моц
- 15.07.2020, 9:49
Усё атрымаецца, галоўнае - дзейнічаць разумна і смела.
«Яшчэ раз убачыў, што ніхто не збіраецца мірыцца з гэтым рэжымам, - піша чытач тэлеграм-канала «Баста!» з Менску. - Учорашняя акцыя - найлепшае сведчанне гэтаму.
Мы ўбачылі новыя слабыя месцы рэжыму. Мы ўбачылі, у чым наша моц.
Акцыю пратэсту можна арганізаваць за пару гадзін пры мінімальных выдатках намаганняў і рэсурсаў. Тэлеграм - вялікая сіла.
Нават даволі невялікая колькасць людзей здольная ўвесці сістэму ў ступар, перагрузіць ДАІ, спаралізаваць рух у горадзе.
Пры найменшай спробе абараніць адзін аднаго, амапаўцы выпадаюць у асадак і перастаюць затрымліваць, а счэпленага чалавека не выдраць.
Тактыка хуткай змены месцазнаходжання працуе. Людзі пакідалі адну мясціну пры набліжэнні аўтазакаў і імгненна збіраліся на іншай.
Мы сталі больш разумнымі і больш мабільнымі за 10 гадоў, з'явіліся новыя тэхналогіі, а ўлады яшчэ больш страцілі свой аўтарытэт.
Працуем над памылкамі і рухаемся далей. Усё ў нас выгарыць, галоўнае не адступаць і дзейнічаць разумна і смела».
Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..