BE RU EN

У сераду ў Беларусі чакаецца да +25 градусаў

  • 14.07.2020, 19:09

Будзе пераважна без ападкаў.

У сераду, 15 ліпеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі па ўсходзе пройдуць дажджы, у асобных раёнах удзень прагназуюцца навальніцы. Вецер чакаецца паўночна-заходні ўмераны, па ўсходзе парывісты - да 15-20 метраў у секунду.

Уначы будзе 7-13 вышэй за нуль, удзень будзе ад +13 па ўсходзе да +25 па захадзе краіны.

Апошнія навіны