BE RU EN

Андрэй Курэйчык: Лукашэнка пабаяўся нават не змагацца, а проста выйсці на рынг

  • 14.07.2020, 16:22

Сітуацыя стала для ўсіх відавочнай.

Вядомы сцэнарыст Андрэй Курэйчык у відэазвароце на Youtube выказаўся аб нерэгістрацыі двух канкурэнтаў Лукашэнкі, піша «Салiдарнасць».

- ЦВК не зарэгістраваў Віктара Бабарыку і Валерыя Цапкалу кандыдатамі ў прэзідэнты. Чаму гэта адбылося? Адказ вельмі просты. Выявілася, што іх рэйтынг вышэйшы за рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі.

Хто б мог падумаць яшчэ два месяцы таму, што банкір - чалавек, які ніколі не ўдзельнічаў у палітыцы, у якога ўзровень пазнавальнасці быў амаль 0%, які працуе на «Газпром», будзе мець нашмат большую народную падтрымку, чым Лукашэнка.

Ніхто не мог падумаць, што былы дырэктар Парку высокіх тэхналогій - чалавек непублічны, які не можа звязаць і двух слоў пра палітыку, будзе мець рэйтынг вышэйшы за Лукашэнку.

Гэта не магло прысніцца Лукашэнку і ў страшным сне. І калі гэтая сітуацыя стала для ўсіх відавочнай, то чалавек проста спалохаўся. Уся гэтая нерэгістрацыя, а прававых падстаў для яе не было...кажа менавіта пра гэта.

У выпадку Цапкалы ўлада прызнала, што подпісы былі сапраўднымі. Прэтэнзіі былі да нейкіх нібыта няправільна пастаўленых дат, але подпісы ўсё ж сапраўдныя. Гэта прызналі, але не зарэгістравалі. Што да Бабарыкі наогул цырк. Не зарэгістравалі па маёмасці, нібыта незаконна набытай, якое фігуруе ў рамках крымінальнай справы, яшчэ не разгледжанай і паводле якой няма ніякіх пастаноў суда.

Усё гэта сведчыць аб тым, што Лукашэнка пабаяўся нават не змагацца, а проста выйсці на рынг з гэтымі людзьмі.

Апошнія навіны