BE RU EN

Штаб Цапкалы: Пастанову ЦВК будзем абскарджваць

  • 14.07.2020, 14:00

Палітык мае намер прадаўжаць кампанію.

У камандзе Валерыя Цапкалы былі гатовыя да пастановы ЦВК пра адмову ў рэгістрацыі экс-кіраўніка ПВТ у кандыдаты на пасаду прэзідэнта. Пра гэта tut.by паведаміў афіцыйны прадстаўнік штаба Андрэй Ланкін.

– Мы былі гатовыя да гэтай пастановы ЦВК, і гэта не паўплывае на наш намер [прадаўжаць перадвыбарчую кампанію]. Пастанову ЦВК будзем абскарджваць, – заявіў Ланкін.

Нагадаем, 14 ліпеня ЦВК адмовіў Валерыю Цапкалу ў рэгістрацыі кандыдатам на пасаду прэзідэнта.

Апошнія навіны