BE RU EN

Эканоміка Нямеччыны пачала аднаўляцца пасля крызіснага спаду

  • 14.07.2020, 10:59

Краіна паспяхова выходзіць пасля выкліканага пандэміяй спаду, які дасягнуў дна ў чэрвені.

Пра гэта сведчаць паказчыкі штотыднёвага індэкса актыўнасці (Weekly Activity Index, WAI), распрацаванага Бундэсбанкам, піша «Новое время» са спасылкай на Reuters.

Разлік WAI заснаваны на шырокім спектры звестак: ад спажывання электраэнэргіі і аб'ёму авіяперавозак, да пошукавых запытаў у Google і зняцця гатоўкі.

Індыкатар паказаў, што нямецкая эканоміка ўсё яшчэ скарачаецца, але з сярэдзіны чэрвеня тэмпы гэтага скарачэння пачалі запавольвацца.

Індэкс WAI паказаў, што эканамічная актыўнасць у Нямеччыне за 13 тыдняў, якія закончыліся 12 ліпеня, была на 2,7% ніжэйшай, чым у папярэднія 13 тыдняў, паведаміў Бундэсбанк.

На мінулым тыдні паказчык казаў пра зніжэнне на 3,5%, а на тыдні, што закончыўся 14 чэрвеня - на максімальныя 7,05%.

Вынік карэлюе з апошнім апераджальным індыкатарам і аналізам Еўрапейскага цэнтральнага банка, якія паказваюць на тое, што еўрапейская эканоміка дасягнула дна ў другім квартале 2020 года.

Як паведамлялася, Еўрапейскі цэнтральны банк чакае скарачэння ВУП еўразоны ў 2020 годзе на 8,7%. У 2021 годзе аб'ём ВУП, як чакаецца, павялічыцца на 5,2%, у 2022 годзе - на 3,3%.

Апошнія навіны