BE RU EN

Для беларусаў змяніліся правілы ўезду ў РФ

  • 14.07.2020, 9:22

Новыя распараджэнні ўваходзяць у дзеянне 15 ліпеня.

Расея касуе абавязковую двухтыднёвую ізаляцыю для прыбылых у краіну, паведамляецца ў новым дадатку да пастановы галоўнага дзяржаўнага санітарнага лекара Расеі Ганны Паповай. Новыя правілы ўвойдуць у дзеянне 15 ліпеня.

З гэтага дня замежнікі павінны будуць мець на руках даведку аб адмоўным тэсце на каранавірус, які зрабілі не раней чым за тры дні да прыезду ў краіну. Калі даведкі няма, трэба на працягу трох дзён зрабіць тэст на COVID-19 у Расеі.

Апошнія навіны