BE RU EN

У Браславе 36-гадовы памежнік скончыў жыццё самагубствам

  • 13.07.2020, 17:21

Старшы прапаршчык быў жанаты, у яго двое дзяцей.

У Браславе раніцай 12 ліпеня знайшлі труп вайскоўца з прыкметамі суіцыду, паведамляе Полацкі памежны атрад. 36-гадовы старшы прапаршчык скончыў жыццё самагубствам у сябе дома, піша tut.by.

Старшы прапаршчык быў жанаты, у яго двое дзяцей. Па службе характарызаваўся станоўча, адзначаюць у памежным атрадзе.

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група, устанаўліваюцца прычыны трагедыі.

Камандаванне Полацкага памежнага атрада выказвае спачуванне родным і блізкім вайскоўца.

Апошнія навіны