BE RU EN

У дамы ў менскім мікрараёне Копішча лекары прыязджаюць кожны дзень

  • 13.07.2020, 15:02

Такая сітуацыя прадаўжаецца ўжо тры месяцы.

Лекары ездзяць на звычайных мікрааўтобусах або на асабістых аўтамабілях, паведамляюць сайту Сharter97.org чытачы.

«У наш дом на вуліцы Рачной у мікрараёне Копішча лекары прыязджаюць кожны дзень, правяраюць стан заражаных каранавірусам, - піша жыхарка Менска. - Хворыя ёсць у некалькіх кватэрах, заражэнне распаўсюджваецца, бо пад'езды не дэзінфікуюць, у масках ужо ніхто не ходзіць. Першыя заражаныя тут з'явіліся яшчэ ў сярэдзіне красавіка. Адзін здаравее - двое новых заражаюцца.

Такая ж сітуацыя на суседняй вуліцы Лапаціна. Таксама праверкі кожны дзень. Лекары ездзяць на звычайных мікробусах або на асабістых аўтамабілях. Ці то «хуткіх» бракуе, ці то ўвагу не хочуць прыцягваць».

Апошнія навіны