BE RU EN

На філіяле «Атланта» ў Баранавічах зафіксаваныя новыя ўспышкі COVID-19

  • 13.07.2020, 14:39

Працоўным не выдаюць бальнічныя.

Пра ўспышку каранавірусу на баранавіцкім прадпрыемстве паведамляюць чытачы сайта Charter97.org.

«У нас на Баранавіцкім станкабудаўнічым заводзе, які з'яўляецца філіялам ААТ "Атлант", хварэюць дзясяткі працоўных, – піша супрацоўнік прадпрыемства. – У дваіх чалавек – пацверджаныя тэсты, вынікі былі яшчэ тыдзень таму, але ім не далі бальнічныя. Прадаўжаюць хадзіць на працу, заражаць астатніх. Палова супрацоўнікаў кашляе. Маскі ніхто не носіць. Цяпер у горадзе ўжо і тэсты не робяць.

Як мінімум два чалавекі памерлі яшчэ ў траўні. Яны што, чакаюць новых смерцяў?»

Апошнія навіны