Паліцыя Нямеччыны суткі шукае «ляснога Рэмба», які раззброіў чатырох паліцыянтаў
- 13.07.2020, 14:31
Сотні праваахоўнікаў удзельнічаюць у спецаперацыі затрымання 31-гадовага мужчыны.
У Нямеччыне сотні праваахоўнікаў удзельнічаюць у спецаперацыі затрымання 31-гадовага мужчыны, які абяззброіў чатырох афіцэраў паліцыі і схаваўся ў лесе.
Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Bild.
Іў Рауш, якога выданне называе "лясным Рэмба", хаваецца ад праваахоўнікаў ужо больш за суткі. Паліцыя заяўляе, што ён добра ўзброены, непрадказальны і добра ведае лясную мясцовасць.
У нядзелю раніцай паліцыя атрымала паведамленне пра ўзброенага мужчыну ў камуфляжы, які знаходзіўся ў доме непадалёк ад горада Опенау, Бадэн-Вюртэмберг, каля французскай мяжы.
Дзве паліцэйскія машыны з чатырма афіцэрамі паліцыі прыбылі туды для праверкі ў 9:30 раніцы і выявілі, што мужчына ўзброены лукам, стрэламі, нажом і пісталетам.
Паводле словаў паліцыі, ён спачатку нібыта супрацоўнічаў з паліцыянтамі, а потым накіраваў на іх пісталет і запатрабаваў, каб яны аддалі зброю.
"Каб прадухіліць горшае, паліцыя адказала на ягоныя патрабаванне", – расказалі ў паліцыі.
Потым зламыснік уцёк у лес з чатырма паўаўтаматычных пісталетамі тыпу P2000. Ніхто не пацярпеў.
Афіцэры заблакавалі федэральныя аўтамагістралі, запрасілі спецназаўцаў, шрубалёты і службовых сабак.
31-гадовы Рауш колісь фігураваў у злачынстве, звязаным са зброяй. Ён параніў дзвюх сябровак з дапамогай арбалета і нажа, за што знаходзіўся ў турме.