BE RU EN

Лукашэнка: Я рэтраград і дыктатар

  • 13.07.2020, 12:52

Шчырае выказванне «Сашы 3%».

Лукашэнка назваў сябе «дыктатарам» і дапусціў, што з'яўляецца «рэтраградам»

Шчырасць Сашы Таракана паказалі ў эфіры ОНТ, паведамляе «Салідарнасць».

- Можа я не мае рацыю, можа быць я сапраўды рэтраград і кансерватар. Але я думаю, што сродкі масавай інфармацыі нават у найлепшыя часы, калі было больш спакойна ў нашым грамадстве, не могуць быць усе прыватныя, - заявіў Лукашэнка.

Працяг быў на наступны дзень, 10 ліпеня, калі Лукашэнка выступіў перад працаўнікамі ЗАТ "Атлант".

Мабыць, звяртаючыся да дырэктара прадпрыемства Дзмітрыя Сакалоўскага, ён заявіў:

- Дзмітрый - добры кіраўнік. Але ён разумее, што ёсць дыктатар. І калі не, дай бог, мне паведамяць, што будзе дрэннае абслугоўванне - будзе як у сельскай гаспадарцы.

Апошнія навіны