BE RU EN

Фотафакт: У небе пад Менскам праляцела камета

  • 13.07.2020, 12:04

Добра былі прыкметныя ядро каметы ў выглядзе яркай зоркі і працяглы хвост.

У групе ASTROBEL TEAM апублікавалі фатаграфіі каметы C/2020 F3 «Neowise» над Ратамкай, піша сайт тэлеканала «Белсат».

«Увечары 12 ліпеня атрымалася правесці назіранне каметы C/2020 F3 «Neowise». Камета пасля 23:00 упэўнена назіралася няўзброеным вокам. Добра былі прыкметныя ядро ў выглядзе яркай зоркі і працяглы хвост. У тэлескоп камета C/2020 F3 «Neowise» назіралася таксама ўпэўнена і лёгка», - гаворыцца ў апісанні.

Апошнія навіны