BE RU EN

Сэнатарка Дыяна Файнстайн: Калі людзі становяцца аб'ектамі пераследу, ЗША абавязаны дзейнічаць

  • 13.07.2020, 10:37

Вашынгтон пільна сочыць за сітуацыяй у Беларусі.

Кангрэсмэны і сэнатары ЗША сёння атрымліваюць шматлікія звароты беларусаў, якія жывуць у Амерыцы, і звяртаюць увагу палітыкаў на беззаконне, што чыніцца ў Беларусі, рэпрэсіі супраць мірных грамадзян, грубыя парушэнні правоў чалавека.

ЗША заклікаюць запатрабаваць ад рэжыму Лукашэнкі вызвалення ўсіх незаконна арыштаваных і затрыманых грамадзян.

Адказы амерыканскіх палітыкаў кажуць пра тое, што ў Кангрэсе ведаюць пра сітуацыю ў Беларусі, разглядаюць магчымыя меры для спынення рэпрэсій.

Сайт Charter97.org падае адказ на адзін са зваротаў сэнатаркі-дэмакраткі ад штата Каліфорнія Дыяны Файнстайн:

«Як вядома, улады Беларусі ўвесь час пераследуюць грамадзянскую супольнасць і незалежныя медыі, ціснуць іх, прымаюць законы, якія абмяжоўваюць доступ журналістаў на афіцыйныя мерапрыемствы і ў судовым парадку пераследуюць тых, хто адмаўляецца падпарадкоўвацца. Злучаныя Штаты мяркуюць, што свабода асобы і свабода выказвання думак з’яўляюцца фундаментальнымі прынцыпамі, тымі правамі чалавека, якія ЗША абавязаныя падтрымліваць ва ўсім свеце. Злучаныя Штаты абавязаны працягваць дзейнічаць, зыходзячы з гэтых каштоўнасцяў, калі людзі становяцца аб'ектамі пераследу і прыгнёту».

Сэнатарка таксама нагадала аб «Акце ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі», які прадугледжвае дапамогу незалежным СМІ, і запэўніла, што будзе пільна сачыць за сітуацыяй у Беларусі.

Апошнія навіны