BE RU EN

«Сёння мы патрабуем перамен!»

  • 13.07.2020, 11:00

У Вашынгтоне прайшла акцыя салідарнасці з Беларуссю.

11 ліпеня беларусы Вашынгтона чацвёртым разам выйшлі да будынку амбасады Беларусі ў Вашынгтоне, паведамілі сайту Charter97.org арганізатары пікету.

Арганізатар пратэстаў Аляксей Хальчэня з Вашынгтонскага аддзела Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА) нагадаў, што кульмінацыя пратэстных акцый плануецца на 9 жніўня.

«Самае малое, што мы можам зрабіць сёння - гэта праявіць салідарнасць з суайчыннікамі. Беларускі народ саспеў для перамен. Маё пакаленне фактычна вырасла, бачачы адзін твар у скрыні з дня ў дзень. Сёння мы патрабуем перамен!» - заявіў актывіст БАЗА Мікіта Ільяшэвіч.

Чарговы пратэст ля амбасады адбудзецца 18 ліпеня.

Апошнія навіны