BE RU EN

У Сан-Францыска беларусы падтрымалі палітвязняў: фотарэпартаж

  • 12.07.2020, 21:41

У акцыі ўдзельнічалі цэлымі сем'ямі.

Геаграфія акцый салідарнасці з Беларуссю становіцца ўсё шырэйшай, а людзей усё больш. Велізарным «ланцугом свабоды» здзівілі 11 ліпеня беларусы з Сан-Францыска.

Як напісала ў «Фэйсбуку» Святлана Хілько, якая ўдзельнічала ў акцыі:

- Віктар Бабарыка сказаў у сваім біяграфічным фільме, што ён калісьці ў дзяцінстве марыў стаць «прэзідэнтам свету». Нам здаецца, што гэта ўжо адбылося. Беларусы ў больш чым 50 гарадах за межамі краіны, збіраючыся на акцыі салідарнасці, ужо ўважаюць вас сваім прэзідэнтам.

Мы зрабілі глобус, дзе адзначылі ўсе гарады свету, дзе прайшлі акцыі. Мы будзем працягваць адзначаць новыя пункты і, ўпэўненыя, зусім хутка перададзім гэты глобус у новую Беларусь нашаму новаму прэзідэнту.

Апошнія навіны