BE RU EN

Якім будзе надвор'е ў панядзелак

  • 12.07.2020, 19:33

Прагноз сіноптыкаў.

Па ўсходзе краіны 13 ліпеня пройдуць дажджы, паветра прагрэецца да 21 градуса, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Міністэрства прыроды.

Прагназуецца пераменная воблачнасць. Пераважна па ўсходзе часам чакаюцца дажджы, месцамі магчымыя навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах - слабы туман.

Вецер паўночна-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 6 да 12 градусаў цяпла, удзень паветра прагрэецца да 15-21 градуса.

Апошнія навіны