BE RU EN

Нямеччына прапанавала ЕЗ увесці санкцыі супраць РФ за кібератакі

  • 12.07.2020, 18:22

Увядзенне санкцый супраць Масквы стала б першым выпадкам выкарыстання санкцыйнага рэжыму ЕЗ за кібератакі.

Урад Нямеччыны ў пачатку чэрвеня прапанаваў краінам-сябрам ЕЗ супольна ўвесці санкцыі супраць Расеі за маштабную кібератаку на нямецкі бундэстаг пяць гадоў таму, аднак пастанова ў гэтым пытанні пакуль не прынятая, паведаміла ў нядзелю, 12 ліпеня, агенцтва dpa са спасылкай на копію афіцыйнага адказу ўрада на так званы малы запыт фракцыі Левай партыі ў парламенце ФРГ, піша dw.com.

Урад ФРГ мяркуе, што да кібератакі на бундэстаг датычная расейская вайсковая выведслужба ГРУ. Федэральная пракуратура ФРГ 5 траўня выдала ордэр на арышт грамадзяніна РФ Дзмітрыя Бадзіна, які «ў якасці члена хакерскай групы АРТ28 меркавана кіраваў кібератакай на нямецкі бундэстаг у красавіку-траўні 2015 года».

Калі краіны ЕЗ прымуць прапанову Нямеччыны, гэта стане першым выпадкам ужывання санкцыйнага рэжыму ЕЗ за кібератакі - заканадаўства, прынятага яшчэ ў 2017 годзе. У афіцыйным адказе на запыт фракцыі Левай партыі гаворыцца, што «федэральны ўрад абгрунтаваў прапанову аб увядзенні санкцый у рамках ЕЗ матэрыяламі, атрыманымі як ад выведслужбаў, так і з агульнадаступных крыніц».

Апошнія навіны