BE RU EN

«Неўзабаве прыйдзем, Саша, спытаемся пра ўсё»

  • 12.07.2020, 18:13

Супрацоўнік «Анланта» звярнуўся да Лукашэнкі.

«Саша на «Атланце» быў у пятніцу, - піша тэлеграм-каналу «Баста» супрацоўнік прадпрыемства. - Нядаўна прызначаны новы дырэктар Сакалоўскі наважыўся перастрахавацца. Звычайных працоўных да цела не дапусцілі. Толькі ідэолагі, начальнікі, і прывезеная незразумела адкуль «масоўка».

А пытанняў у нас назапасілася дужа шмат. Апошнія - з чыёй віны ад каранавіруса памерлі некалькі работнікаў, чаму пра асяродак заражэння на «Атланце» стала вядома толькі пасля таго, як інфармацыя з'явілася ў тэлеграм-каналах, хто ў адказе за нявыкананыя абяцанні што да заробкаў і прэмій, чаму такія праблемы са збытам?

Спецыяльна падабраныя «ківалы», вядома, пра гэта не спыталі. Наогул, такое адчуванне, што Сашу проста атачэнне адмыслова ў няведанні трымае - і наконт узроўню падтрымкі, і наконт прэтэнзій ад працоўных не толькі «Атланта». Ведаюць, што адказаў у яго няма.

Адказваць на пытанні ўсё адно давядзецца. Не на заводзе, дык на Плошчы. Неўзабаве прыйдзем, Саша, спытаемся пра ўсё. Усёй краінай».

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю вольнай Беларусі.

Апошнія навіны